
ланцуг - bloodlast lyrics
verse
з года ў год няволіць мяне ланцуг цяжкі
маё горла сухое абдымае пятля
такім як я жыцце нiколi не давала паблажкі
дух мой просіцца вон, і будзе скончаны шлях
з сонца не для мяне пачынаецца ранак
ад кашмара начнога ледзь вочы працёр
у зубы нагой атрымаў на сняданак
і гаспадарская ласка мне скуру ўжо здзёрла
verse
мы з голадам сябры амаль што
маё полымя згасла, і няма былой злобы
і ад якой пары не памятаю я ўжо
мне і аб′едкі сталі даспадобы
стогнуць старыя паламаныя косткi
морда ў кампосце, сабака бясхвосты
аблезлая скура ў мільёнах рубцоў
шчэ праыльецца кроў гэтых болю прадаўцоў
pre*chorus
маўчы, трывай!
і вочы не хавай!
chorus
дарма ты рот адкрыў
толькі язык прыкусіш
я нацягну ланцуг
стаяць на задніх мусіш
ты вочы не хавай
ў твой сорам я ня веру
маўчы, далей трывай!
я пэндзаль * ты папера
hook
не вытрымаў ланцуг апошняга рыўка
і асалода зноў заліла рот крывёю
пасць сцята моцна, нібы ў ваўка
я задыхнусь, але, ты пайдзеш за мною
pre*chorus
маўчы, трывай!
і вочы не хавай!
…паджаўшы хвост
chorus
дарма ты рот адкрыў
толькі язык прыкусіш
я нацягну ланцуг
стаяць на задніх мусіш
ты вочы не хавай
ў твой сорам я ня веру
маўчы, далей трывай!
я пэндзаль * ты папера
Random Song Lyrics :
- the last pay phone - james nelson lyrics
- ( w.o.m.o) world of my own - esz ( erron ) lyrics
- arbitrary, inc. - mat4yo lyrics
- holding your breath - cyhra lyrics
- c'mon - makeshift cities lyrics
- mousou kanshou daishou renmei - deco*27 lyrics
- gladys - huevo lyrics
- feelin it - yamine lyrics
- saint p - neondeath lyrics
- pass - xxx (asia) lyrics