
адышоўшым (for those who are gone) - dymna lotva lyrics
на вашых магілах мы справім вяселле
і душы зальём старадаўнім віном
успомнім
як дні нашы ў нетры ляцелі
каб больш не вярнуцца ніколі ізноў
мы ў майскія ночы паплачам над вамі
раскажам вам вашы
пачуцці
і сны
як сэрца квітнее зарой і агнямі
як граюць жаданні на струнах вясны
а ў доўгія ночы зімовых ігрышчаў
пад дальнія скрыпкі начных палазоў
раскажам
як вецер бязлітасна свішча
цярушачы ў полі змярцвелы свой боль…
там хвойка упала з надломаным крыкам
там свежай крывёй пралілася зара
на захад узняў хтось марозныя пікі
і кліча у бойку узбураны край
мы вучымся жыць
мы ствараем законы
мы марым аб дальняй нязнанай красе
у бойку ідзём
паміраем з праклёнам
і смерць нам вянкі на магілы нясе
а можа быць, такжа
праз слоту нядолі
мы пойдзем
памром
і не вернемся зноў
хтось будзе на нашых магілах вясной
спяваць з захапленнем пра шчасце
і волю!
Random Song Lyrics :
- volver a caer - kode lyrics
- queen of hearts - bridezilla lyrics
- todo pasará - the fam (arg) lyrics
- denisse - manew bauza lyrics
- urmedacine - lalion lyrics
- frankenlied - joseph victor von scheffel lyrics
- it's alright - youth // service lyrics
- soliloquy - tommy lagoon lyrics
- don't start now (yaeji remix) - dua lipa lyrics
- undeniable-piano solo - dwayne mars lyrics