
kab my kali kamu čaho - krambambula lyrics
быў рахманы і багаты.
у стоўбцах меў чатыры хаты.
але зьмяніліся расклады.
і вось я ў лесе з аўтаматам.
– нічога мне не бракавала,
але прыйшла да нас навала.
і вось у лесе я, рабяты,
сваім камандую атрадам.
каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
а калі што якое?
ды што там якое!
– а я вясёлым быў мужчынам:
віно, жанчыны, адпачынак.
але які там адпачынак,
калі руйнуецца айчына!
– а я ішоў сабе па полі
і зразумеў, што ўжо даволі.
даволі гнуцца, як таполі,
вяртаць нам трэба нашу волю!
каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
а калі што якое?
ды што там якое!
лясное нашае братэрства
жыве, пакуль грукочуць сэрцы.
цяпер у нас такая праца –
з агульным ворагам змагацца.
каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
а калі што якое?
ды што там якое!
каб мы калі каму чаго,
дык мы ніколі нічога ніякага.
а калі што якое?
ды што там якое!
Random Song Lyrics :
- + alpenglow. - shadow isaiah lyrics
- young - calen lucas lyrics
- wounds of war (止戰之殤) - jay chou (周杰倫) lyrics
- vécu - kaneki lyrics
- all the king's men - ransom & big ghost ltd lyrics
- catch the wind - the alfee lyrics
- became - grim r lyrics
- wir heben ab - das podcast ufo lyrics
- la llamada - zoe lobos lyrics
- toni braxton - ty-44 lyrics