
люстэрка (mirror) - nizkiz lyrics
так губляю вочы блакiтныя ў чырвоным
застаючыся сам насам сабе незнаемы
не адчуваю час
я гляджу ў люстэрка i мераю ў iм адлегласць
да тваiх прывiдаў, маўклiва, дзiўных дагэтуль
што разбуралi нас
цiха лунае гук. раю застацца тут
дзе мы супраць усiх
нерухома дэманы твае спяць у коме
гэта наш амаль новы шанец
дык прымай мае віншаваннi
так блукаюць думкi, адлiгаю крадучыся
мы даўно ня тыя з табою
кiм нас усе лiчаць
зноў. і таму, вiдаць
я малюю зоркi бясконца на яе целе
і фатаграфую ў цемры здымнай кватэры
каб сонца не спужаць
цiха лунае гук. раю застацца тут
дзе мы супраць усiх
нерухома дэманы твае спяць у коме
гэта наш амаль новы шанец
дык прымай мае віншаваннi
дзе мы супраць усiх
нерухома дэманы твае спяць у коме
гэта наш амаль новы шанец
дык прымай мае…
дык прымай мае…
дзе мы супраць усiх
нерухома дэманы твае спяць у коме
гэта наш амаль новы шанец
дык прымай мае віншаваннi
я губляю вочы блакiтныя ў чырвоным
застаючыся сам насам сабе незнаемы
Random Song Lyrics :
- in the flesh - farski lyrics
- no hellos - rosgotsauce lyrics
- miłość to nie wszystko - bogu lyrics
- blue sky - se7ensomeone lyrics
- giudichi - lil war lyrics
- trap christmas - p.g. lyrics
- immortalising purgatory - mental cruelty lyrics
- cars - fialta lyrics
- toi & moi - fire lyrics
- idiopathic - dead cross lyrics