
без цябе (without you) - невика (nevika) lyrics
[тэкст песні “без цябе”]
[куплет 1]
гэта лета кранае за плечы а я не магу
я помню апошні вечар, хапалі наляту
пялёсткі ў свае кішэні на роверы з табой
ты мой, ты мой быў
а цяпер глядзіш у зусім чужыя вочы
не знойдзеш мяне ты ў іх, калі захочаш
я цябе ўратую, але не ведаю, дзе ты
цяпер дзе ты
[прыспеў]
я без цябе смалю
як быццам жыццё * запасное
так яе люблю
сваю гэту параною
і цябе забыць, ага, зусім
зусім няма настрою
так чакаю цябе, але дзверы на заслоне
[куплет 2]
начаплю сёння лепшыя пацеркі
пайду гуляць
на вуліцах мінска пад ліхтарамі буду ззяць
і самая лепшая кава не дазволіць спаць, не спаць, не спаць
я такія выслоўі прыгожыя чула ў кіно
і мне тое ж самае ты шаптаў толькі даўно
як жа не вясціся мне на такіх шпакоў як ты?
але адкажы, чаму
[брыдж]
я цябе чакала ў нашым месцы, дзе даўно
кахання месяц плаўна ў поўню перайшоў
і мне здавалася, што гэта назаўжды
сапраўдны ты…
без цябе шпацыраваць нязвычна
і засталіся са мной дрэнныя звычкі
што дакладна мяне згубяць
ці знарок звядуць с табой
звядуць з табой
[прыспеў]
я без цябе смалю
як быццам жыццё * запасное
так яе люблю
сваю гэту параною
і цябе забыць, ага, зусім
зусім няма настрою
так чакаю цябе, але дзверы на заслоне
я без цябе смалю
як быццам жыццё * запасное
так яе люблю
сваю гэту параною
і цябе забыць, ага, зусім
зусім няма настрою
так чакаю цябе, але дзверы на заслоне
Random Song Lyrics :
- worlds collide - aviators lyrics
- nothing wrong - pisshead lyrics
- gdzie mikrofon - miuosh lyrics
- giove (intro) - giove mc lyrics
- game over - zaildar lyrics
- green blood - the o'reillys and the paddyhats lyrics
- murchona - sannidhya bhuyan, tonmoy krypton lyrics
- don't you know who i am - midnight riot lyrics
- vodoo - marc yann lyrics
- anbu nevlo - studiosessie 229 - 101barz lyrics