
культура - palina lyrics
verse
мяне электрычныя сонцы
сьляпучым праменьнем залілі
я чую, як шэпчуць на вуха драты
празь бясконцыя мілі сакрэты
што йдуць праз увесь зямны шар
verse
на дзікіх шалёных вакзалах –
шынкі
скуль народы за хвілю кудысьці памчацца па шпалах у чэраве лакаматываў
прыручаных цёмных пачвару
verse
ляціць то зялёны, то ў золаце, то беласьнежна*яскравы
да рэек прыкуты бягун*краявід
паўзуць праз тунэлі і горы рухавыя дзеткі*саставы
якіх нарадзілі
руда і граніт
verse
з кубічных сталіцаў у сэрца пустынь
на чужыну й радзіму, глытаючы мэрыдыяны
у клубах дрыготкага дыму
праз поўнач і поўдзень, на захад з усходу
імчыцца цягнік апантаны
ў таемны канец, як пасол чалавечага роду
verse
у прызьме крыштальнай мне сонцаў
гараць маякі
бо я – чалавек
цар зямных і падводных краінаў!
я песьня металу
якой між лясоў і далінаў
гучаць уначы цягнікі
гучаць уначы цягнікі
outro
гучаць уначы цягнікі
Random Song Lyrics :
- akakhuzeki - da muziqal chef lyrics
- bye for now - disheveled cuss lyrics
- п.а.д.о.н.к.и. (s.c.u.m.b.a.g.s.) - мс молодой (mc molodoy) lyrics
- a garden in the shade - powfu lyrics
- pretty!!- ^.^ - xtr4angelz4me lyrics
- we didn't rig the mob vote - longestsoloever lyrics
- the man - king lalo hl lyrics
- code - lil skidrow lyrics
- 돈,엉덩이,xx(money,axx,fxxx) - iced out dagger lyrics
- savior - awakebutstillinbed lyrics