
як ты (how are you) - palina lyrics
[тэкст песні «як ты»]
[інтра]
як ты без мяне там?
як я без цябе тут?
пачуццём чалавека
цягне сэрца ў родны кут
як быццам жартую
а ў сабе мацней крычу
я цябе ўратую
толькі як — ня ведаю
[куплет 1]
ластаўка ў небе лунала, праўду казала
аб тым, дзе жывеш ты зараз
я не спрачалася, у вочы твае закахалася
на неба глядзеўшы часам
[прыпеў]
ўголас трымаю, гонар!
гэта мая прастора
гэта мая краіна
край любы, край адзіны
лепшае побач чую
крылы свае ратую
хутка ўсё добра будзе
мірныя, вольныя людзі!
[куплет 2]
дзе яно — сэрца радзімы?
ў лесе, ці ў хаце
ці паміж муроў цагліных?
кволаю птушкаю ў небе
водарам ніў, ці коласам
ў чэрствай глебе?
[прыпеў]
ўголас трымаю, гонар!
гэта мая прастора
гэта мая краіна
край любы, край адзіны
лепшае побач чую
крылы свае ратую
хутка ўсё добра будзе
мірныя, вольныя людзі!
[брыдж]
як ты без мяне там?
як я без цябе тут?
пачуццём чалавека
цягне, цягне ў родны кут
як быццам жартую
а пра сябе мацней крычу
я цябе ўратую
толькі як — ня ведаю
[прыпеў]
ўголас трымаю, гонар!
гэта мая прастора
гэта мая краіна
край любы, край адзіны
лепшае побач чую
крылы свае ратую
хутка ўсё добра будзе
Random Song Lyrics :
- know why - capo fetti lyrics
- stadt ohne skyline - metrickz lyrics
- i'm comin' home - brad dassey lyrics
- life of the party - poe, the legend lyrics
- scary people - georgi kay lyrics
- ogni canzone d'amore - roberto vecchioni lyrics
- reflections - dimitri vangelis & wyman lyrics
- locked out of heaven - caitlin hart lyrics
- pioggia di vetro - mostro lyrics
- barbarians (prayers for the blessed) - sixx:a.m. lyrics