mury - prorva lyrics
Loading...
ты зноў прайграў не пачаўшы свой бой
і гэты чужы горад праглынуў цябе
учорашнія мары патанулі ў адчаі
апошнія надзеі гараць у вагне
згубіў усё што было і пакінуў надзею
знайшоў брудныя вуліцы ды свет ліхтароў
халодныя погляды, як крывавая рана
адзінота і шлях між камяніц і двароў
прыпеў
і гэтыя брамы, муры ды касцёлы
жартуюць з цябе і бачаць твой жах
свет ліхтароў які б’е у вочы
смяецца з цябе і бачаць твой страх
зноў растваруся ў варшаўскай восені
пакінуўшы свой голас, знайшоўшы адчай
і зноў буду губляцца на гэтых вуліцах
наступная восень, чужы небакрай
прыпеў
і гэтыя брамы, муры ды касцёлы
жартуюць з цябе і бачаць твой жах
свет ліхтароў які б’е у вочы
смяецца з цябе і бачаць твой страх
Random Song Lyrics :
- deep inside - hamza lyrics
- i'm single - jake paul lyrics
- oh la folle - marwa loud lyrics
- mai dire mai - ligabue lyrics
- big blue - vampire weekend lyrics
- girlfriend in a coma - the smiths lyrics
- sunlight - hozier lyrics
- pastizal - usted señalemelo lyrics
- messed up - iamsimon lyrics
- fica comigo (ao vivo) (acústico) - falcão e josué lyrics