
mužny vołat pahaniajła - sakramant lyrics
пад зямлёю, пад дрыгвою троль кашлаты спіць
на дзьвярах прыбіта шыльда – “нельга абудзіць”
бо прачнецца, раззлуецца, будзе лютаваць
тым, хто сон яго пашкодзіў ногі адрываць
над ракою – палатою, што ў дзвіну бяжыць
мужны волат паганяйла ў адзіноце жыў
на вайне не шансавала, дзеўкі не давалі
нават бабкі за спіною рохляй называлі
паганяйла
паганяйла
паганяйла
мужны волат паганяйла
і задумаў паганяйла таго троля ваяваць
марыў гонар і павагу з перамогай атрымаць
тыдзень бой ідзе крывавы, нападкаў цяжкі ўдар
паваліўся ніцма волат, троль жыцця йго гаспадар
біўся храбра ты і хоць сну перашкодзіў – дам табе шанец
ёсць дачка ў мяне, засядзелася ў дзеўках – усе вакол слабакі
перш чым неба асвятліцца вам патрэбна ажаніцца
усе мае скарбы будуць твае – адкажы толькі “так” ці “не”
паганяйла
паганяйла
паганяйла
мужны волат паганяйла
тры дні гулялі
тры дуды парвалі
тры вёскі спалілі
тры цешчы згубілі
Random Song Lyrics :
- control - calboy lyrics
- dansa hela natten - christianboys60 lyrics
- toothpick fuck - fish with feet lyrics
- peitust - @villemdrillem lyrics
- 5:30 - ploegendienst lyrics
- all the lies - the cunts (uk) lyrics
- heretic - the cold existence lyrics
- novocaine - heyzeph lyrics
- slutdestination eskilstuna - alfahanne lyrics
- 월요병 (monday blues) - yongyong (용용) lyrics