
27 - wavy mroy lyrics
[chorus]
старыя ўспаміны, мой новы дзень
нядаўна было дваццаць, зараз ужо дваццаць сем
цяпер прыходзяць грошы, гэта бы знак
і ўсё, што я кажу табе * гэта ня проста так
банкноты, што ў кішэнях, колеру тваіх вуснаў
я не разумею, але без цябе так пуста
осьлё * другі дом, гатовы тут набыць кватэру
яны кідаюць словы, але я ім ня веру
[verse]
не люблю натоўп, так, я люблю цішыню
рабіць музыку й грошы * усё, што я люблю
стала шмат знаёмых, усё яшчэ мала сяброў
стала больш праблемаў, стала яшчэ меньш шляхоў
пачыналі нізка, цяпер кожны крок да ceo
думаў, я тут доўга, прайшла толькі адна хвіліна
твае сьлёзы на падлозе, келіхі ад віна
мае ўсё жыцьцё * кадры з артхаўснага кіно
[bridge]
грошы * гэта пыл, грошы * гэта пыл
але безь іх так складана, нібы я нешта згубіў
я губляў сябе, можа шмат разоў
можа нават сёньня я губляю сябе зноў
[chorus]
старыя ўспаміны, мой новы дзень
нядаўна было дваццаць, зараз ужо дваццаць сем
цяпер прыходзяць грошы, гэта бы знак
і ўсё, што я кажу табе * гэта ня проста так
банкноты, што ў кішэнях, колеру тваіх вуснаў
я не разумею, але без цябе так пуста
осьлё * другі дом, гатовы тут набыць кватэру
яны кідаюць словы, але я ім ня веру
Random Song Lyrics :
- de ahí (part. fer palacio) - big apple (manzana) lyrics
- blessed assurance - philippe cohen solal lyrics
- quiet - arise, sir! lyrics
- too easy - forest gumption lyrics
- all about you - butera daylight lyrics
- moanin' of the midnight train - the flatlanders lyrics
- still ray (live at the house of blues) - raphael saadiq lyrics
- j'avance - tchadée lyrics
- người nói đi - chu việt anh lyrics
- amor de madrugada - marcos roberto lyrics