
восені бязмоўе (vosieni biazmoŭje) - zaklon lyrics
Loading...
спіць у змроку восеньскі лес
туманам накрытыя дрэвы маўчаць
маўчаць, накрываючы лісцем зямлю
каб ёй аб смутку сваім расказаць
і слухае, слухае маці земля
іх плач і шэпт халодных галін
і слёзы нябёсаў збірае яна
і тварам у нябёсы глядзіць залатым
а лісце плыве ў празрыстай вадзе
марудна плыве ў апошні свой шлях
і гэта вада, нібы возера сноў
у маіх адлюстравана вачах
і прывідны свет змарнелых нябёсаў
і лісце, што падае долу з галін
і восеньскі лес, што стаў маім лёсам
мяне напаўнаюць смутка сваім
і я слухаю вецер, але вецер маўчыць
і я слухаю дрэвы, яны так сама маўчаць
яны толькі ціха мяне абдымаюць
жоўтым лісцем пяшчотна мой твар накрываюць
Random Song Lyrics :
- through the night - grum lyrics
- damrak blues - cornelis vreeswijk lyrics
- changes - high tropics lyrics
- far from coincidence - the echoes (band) lyrics
- barbie (japan remix) - $toka_rappin lyrics
- champs elysees - the adicts lyrics
- fake records - tres coronas lyrics
- tararara - el chojin lyrics
- espérame - rocío jurado lyrics
- deusa urbana - caetano veloso lyrics