
скрозь лясы і туманы (skroź lasy i tumany) - zaklon lyrics
Loading...
у халодным тумане
шэрая далеч
ціхая песня
што ляціць адтуль
ды мяне абдымае
слязьмі заклікае
голас пяшчотны
далёкай забытай зямлі
цяжкае неба
кранаецца дрэў
халоднай імглою
іх накрывае
сумная песня
у нябёсы ўзлятае
і там загінае
у шэрым попелу хмар
і гэты голас
скрозь лясы і туманы
абдымае мяне пяшчотна
нараждае слёзы
у нябёсах
што потым дажджом
абмываюць мяне
мой змрочны сон
нібы рукі каханай
нібы цемры дыханне
нібы одгукі цяжкай
зруйнаваўшай мой дом вайны
скрозь лясы і туманы
ціхая песня
кліча мяне ў нікуды
Random Song Lyrics :
- chain gang - afrojack lyrics
- hymne d'amour - gabriel pierné lyrics
- bad seed - bitch wrangler lyrics
- storm chaser - will jay lyrics
- terapia de shock - el loko maravilla lyrics
- i fucking hate mussels - goreshit lyrics
- fantastic 15 - solobob lyrics
- mitternacht (club-edit) - schwarzer engel lyrics
- juodas - dark snow lyrics
- al jareeda - الجريدة - kadim al sahir - كاظم الساهر lyrics