lirik lagu пяшчота (tenderness) – deviation
пяшчотная ўвага маёй радзімы
праз сэксоўны пацалунак мянтоўскай дубіны
праз лёгкі флірт, кірзовым ботам
да страты прытомнасьці, крывавай блявоты
ты нарадзіўся тут і ўжо павінны
школа, войска, праца, канапа, тэлевізар
жонка, дзеці, “дэмакратычныя” выбары
пяшчотныя абдымкі забойчай рутыны
пяшчота. (x2)
пяшчотныя абдымкі камітэта дзярж. бяспекі
затхлы пах рэпрэсій, што не вывятрыць форткай
продкі твае, што зьнікалі ў лесе
або, як з лагера вярталася знаёмая цёткі
ўсялякія структуры, што вымаўляць ня варта
презідэнт, разам з нацыянальным сходам
cьвята горада, сука, сьвяточная варта
ўсё гэта настойліва нам пхаюць у горла
пяшчота. (x2)
ты мусішь быць патрыётам, так дзяржава сказала
чырвона*зялёным перамажуць дзяцінства
але, словы… гэтага заўсёды так мала
каб перадаць моц гэтых “пяшчотных” пачуцьцяў
пяшчота, родам з плошчы, што ў цэнтры сталіцы
боты, гумовыя дубіны, аутазакі
пяшчота з лясоў, ля катыні ды менску
стрэлам у патыліцу, восеньскім ранкам
бо, ёсьць народы: “лепшы” і “горшы”
і каб у сьвеце, раўнавагу не парушыць
“лепшы” пхае сваю культуру “горшаму”
жры ня абляпайся, паразумнець мусішь
павер, у нас так мала засталося часу
хутка нам пагрукаюць ботамі у дзьверы
а на партрэтах будзе фэлікс дзяржынскі
і следча з пісулькай, якой сам не верыць
пяшчота. (x2)
lirik lagu lainnya :
- kumpulan lirik lagu isaac dunbar › lirik lagu freshman year – isaac dunbar
- kumpulan lirik lagu charlie_the_rebel › lirik lagu denial – charlie_the_rebel
- kumpulan lirik lagu jpelirrojo › lirik lagu mientras me quemo – jpelirrojo
- kumpulan lirik lagu callejon › lirik lagu alles nur geklaut – callejon
- kumpulan lirik lagu ac bonifacio › lirik lagu get me – ac bonifacio
- kumpulan lirik lagu kofs › lirik lagu freestyle booska v – kofs
- kumpulan lirik lagu fiersa besari › lirik lagu hidup kan baik-baik saja – fiersa besari
- kumpulan lirik lagu lika nova › lirik lagu mi suerte – lika nova
- kumpulan lirik lagu orelsan feat damso › lirik lagu rêves bizarres – orelsan feat. damso
- kumpulan lirik lagu ramy sabry › lirik lagu bahebak – ramy sabry