lirik lagu уступ (intro) – deviation
яны балююць. фракі, фуршэт, дарагія сукенкі
страляюць. ляцяць у вышыню коркі ад шампанскага
кожны хлапок адгукаецца рэхам
рэха * гэта стрэлы з кулямётаў па вёскам паўстанцаў
за справядлівасьць, свабоду, незалежнасьць
грукае пясок па трунах курдыстана
мара аб свабодзе гарыць чалавекам у тыбеце
з плякатаў усьміхаецца той самы мао
надзея на тое, што недзе жыць лепш
вера і ўпэўненасьць у дабра перамозе
а ульрыка ізноў заснула з цыгарэтаю ў руцэ
гэта яе апошняя ноч на свабодзе
дзяржава * людзі абмежаваныя дротам
ва ўсіх бедах, як заўжды, вінаватыя “чужынцы”
а я вельмі рэдка адчуваю сябе “сваім”
чырвоны дрот на запальнік, зялёны на гадзіньнік
апасьля работы, спажываць і ванітаваць
выціраючы вусны партрэтам фідэля кастра
гандлёвая марка на кшталт чэ гевары. заплёваны маркс
таталітарная любоў на мяжы перверсіі і фарса
яшчэ адна кропля і будзе звыш нормы
каляніяльным макдональсам сустракае нас сталіца
калі ты п’еш сваю ябаную кока*колу, прыпомні
сярэдзіну 80*х і безпрацоўных філіпінцаў
п’яны партызан. рэвалюцыя ізноў не атрымалася
чарговы карлас марыгела памірае ад перадозу
няўжо гэта тое, за што варта змагацца?
гэта барацьба ці проста пафас і ябаная поза?
шэрыя масы, што ранкам плывуць на заводы
чарговае сьвята неталеранцыі ў пятніцу, вечар
паразітычная любоў да рабочых у тых, хто ніколі не працаваў
супрацьстаіць жаданьню стаць буржуем у жыхароў пралетарскага гета
сьвята па загаду прэзідэнта і нацыянальнага схода
заўтра з 18. 00 да поўначы * усім весяліцца!
грошы скрадзеныя з нашых з вамі кішэняў
ізноў ідуць на заробкі ў кдб і міліцыю
размова па тэлефоне. камітэт нас праслухаў
чарговая паметка на палях у асабістай справе
памкненьні, што нараджаюць сціснутую ў кулак руку
паступова абрастаюць скрыдламі і адлятаюць
уздыхі па маю 68*га ў парыжы
скавытанне песіміста: “у нас так ніколі ня будзе.”
ня будзе! калі, як раней на кухне сядзець
пакуль не вернецца мужнасьць * нічога ня будзе!
за свабоду, роўнасьць, братэрства!
выбар твой. быць разам з намі
ня ўдзельнічаць ці быць супраць нас
за талеранцыю, незалежнасьць, сястрынства!
чацьвёртая сусьветная вайна пачалася!!!!!!!!!!!!!!!!!
lirik lagu lainnya :
- kumpulan lirik lagu lil teeth › lirik lagu vbucks – lil teeth
- kumpulan lirik lagu taufiq sondang › lirik lagu cincin putih – taufiq sondang
- kumpulan lirik lagu rogue valley › lirik lagu planet – rogue valley
- kumpulan lirik lagu dj anonym › lirik lagu dame tu cosita – dj anonym
- kumpulan lirik lagu brett › lirik lagu on the rise – brett
- kumpulan lirik lagu shirley caesar › lirik lagu jesus is coming – shirley caesar
- kumpulan lirik lagu jack white › lirik lagu over and over and over – jack white
- kumpulan lirik lagu once mekel › lirik lagu di bawah mentari – once mekel
- kumpulan lirik lagu ozzy lee › lirik lagu poppin – ozzy lee
- kumpulan lirik lagu thakidd › lirik lagu spoofs – thakidd