lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu пазітыўны настрой (positive mood) – leibonik

Loading...

[куплет 1]
сонца вясной грэе не надта
cнег за вакном ці гэта вата?
“халодны вецер вырваў птушку з гнязда
і кінуў у неба” * такая вясна

сістэма што ёсць моцы цісне на стабілізатар
як ты не хавайся ва ўнутраны ўлан*батар
allzumenschliches коціцца ў яму
і сізіф унутры не вывозіць ні граму

але восенню, летам, зімой і вясной
галоўнае захоўваць пазітыўны настрой

[прыпеў 1]
жыццё як гопнік ў падваротні з трубой?
насі з сабой манціроўку й пазітыўны настрой
у клазетах, і ў галавах дамастрой?
прафесар, захоўвайце пазітыўны настрой
вечарамі віно разбаўляеш слязой?
пі тэкілу й захоўвай пазітыўны настрой
какакаску насі, пад стралою не стой
і захоўвай*захоўвай*захоўвай настрой

[куплет 2]
вось бы нам сеанс машстабнай псіхатэрапіі
каб туды маглі патрапіць са сталіцы і з перыферыі
на гіганцкую кушэтку каб мільёны тры залезла
і гіганцкі доктар у белым побач сеў у сваё крэсла:
кажаце, кукуха часам едзе ад падзеяў?
кажаце, не трэба болей вам такіх хакеяў?
фізічна і маральна кажаце вам цяжка?
вы ж ведаеце што у любой хваробе важна?
цікава, ці мыла бы мама раму
без галаперадолу і дыязепаму?

[прыпеў 2]
усяго на тры дні закупіўся мукой?
тры бульбу й захоўвай пазітыўны настрой
плывеш па капусту з ваўком і казой?
грабі і захоўвай пазітыўны настрой
прачнуўся ў труне пад магільнай плітой
капай і захоўвай пазітыўны настрой
закрылі кіёск з шаурмой ля вакзала?
захоўвай настрой і еш хатняе сала

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...