lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu naviny – leibonik

Loading...

[verse 1]
онлайнер, чарговы
рэпартаж з камароўкі
ягадна*пладовыя
замалёўкі
няма агню, толькі дым
саду грук вішнёвага
навіны ў тым
што нічога новага
жыццё як жыццё
моўчкі пра вайну
колькі дасцё
столькі й праглыну
шырацца пасевы
вусатага гароху
зноў ідуць залевы
а так усё патроху
працоўным калектывам –
прэміі бесперабойна
“ну куды ты з негатывам?
дай пажыць спакойна!”
сыплю солі цэзію
штодня у вермішэль –
а што там піша пра рэпрэсіі
яхіна гузель?
праз сраку й на каленцы
зарабіў, што маю
я ж, бля, інтэлігенцыя
кніжкі чытаю
ля самага краю
тут не чутна ні гука
сам сабе наракаю
чытай навіны, сука
[chorus 1]
як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
схавацца ад навінаў у ментальную манголію
да самых найутульнейшых унутраных маёркаў
далятаюць хвалі радыё тысячы пагоркаў

як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
схавацца ад навінаў у ментальную манголію
да самых найутульнейшых унутраных маёркаў
далятаюць хвалі радыё тысячы пагоркаў

[verse 2]
дыхай над картопляй
люстэрка замест тута
кропля за кропляй –
карысная атрута
антыбіётыкі з цвілі
здароўе падналадзілі
троху зарабілі
крыху наданацілі
дэтокс перад сном
ніякіх публікацый
на канапе ў рукі том
на вокладцы гарацый
там прылёт па вакзалу
сем дзіцячых трупаў
“так і трэба салу”?
“лезлі ў залупу”?
хочацца спакою?
як далай*лама?
без стрэсу, без бою?
каб усё нармальна, мама?
як індэец сіу
з дзікім светам быць ў гармоніі?
а беларусь любіў?
13 год калоніі
гумавым берцам
хрыбет папалам
што там застаецца
у рэшце рэшт нам?
легчы ў дамавіну
з телефонам поруч?
покуль сам не стаў навінай
чытай навіны, сволач
[chorus 2]
як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
схавацца ад навінаў у ментальную манголію
да самых найутульнейшых унутраных маёркаў
далятаюць хвалі радыё тысячы пагоркаў

як бы ні стараўся, усё роўна я не здолею
схавацца ад навінаў у ментальную манголію
да самых найутульнейшых унутраных маёркаў
далятаюць хвалі радыё тысячы пагоркаў

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...