lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu sakret suśvietnaha śviatła – n.r.m. (band)

Loading...

у звыклым стане
глядзіш на белыя снягі
твой стан нірваны
табе знаёмы й дарагі
глядзіш на мора
глядзіш на хваляў белы шум
а бачыш горад
яго сталёвую душу

а дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
а як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
куды ісці, чаго хацець і што рабіць?
каляды блізка –
прамень чароўнага вагню
тваё дзяцінства
бы абудзілася ад сну
і недзе побач
сакрэт сусьветнага святла
знайшоў яго бы –
падняцца цяжка з*за стала

а дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
а як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
куды ісці, чаго хацець і што рабіць?

усё як трэба –
усё паміж дабром і злом
гарыць папера
дае дрыготкае святло

а дзе шукаць і дзе знайсці і дзе схаваць?
а як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
куды ісці, чаго хацець і што рабіць?

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...