lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu гэтак людзі гавораць (that’s people talk) – pomidor/off

Loading...

[verse 1]
адплывае адсюль
карабель астатні
больш нічога тут ня будзе
толькі ент і рук ламаньне

дэмакратыя забіта
сёньня ад самога раньня
грамадзяне ганарова
рэкнулі яе ў сральню

на руінах
шалёны пёс вантробы жарэ
вечна раззлаваны нелюдзь
мяне па твары б’е

бо ён не адсюль
але лічыць што кіруе
як ён бачыць гэты сьвет
мы ўжо на сябе адчулі

[chorus]
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
[verse 2]
на апошні самалёт
няма квіткоў больш за год
той хто хоча на рэйс
мусіць кінуць свой дом

катаваць свабоду слова
любая забава ўлады
дух свабоды прыхаваны
па падвалах, па шуфлядах

рэкляма тым не менш
паўсюль маніць турыстаў
прыязджай хутчэй сюды
тут стэрыльна і чыста

ад мяжы і да мяжы
бандыты па дварах шуруюць?
рана радуесься ты
што цябе шчэ не катуюць

[chorus]
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
[verse 3]
апошні разумны
абірае шлях свой
ад прытохлага паветра
дзе паўсюль сьмярдзіць турмой

ад сёньня ў нас сьвята
незалежнасьці паразы
сруць «красаўцы» па палацах
у залатыя ўнітазы

хто быў шчыры справядлівы
зьнік той досыць даўно
ніхто ня ведае нікога
нікому – нішто

вуліцы двары і плошчы
пустазельле паглынае
хто адвальвае апошні
той сьвятло і адключае

[chorus]
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
гэта словы не мае
гэтак людзі гавораць
to nie moje są słowa
to legenda ludowa

to nie moje są słowa
to legenda ludowa

гэта словы не мае, гэтак людзі гавораць

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...