lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu восеньскi вальс – vinsent

Loading...

[тэкст песьнi “восеньскi вальс”]

[куплет 1]
я гляджу ў акно, а за акном дождж
намоклы праспэкт, намоклая плошча
кубак з малаком, думкі ў нябёсы
розныя кніжкі, аднолькавыя вёсны
мой сон, разбаўлены кубкам кавы
кумар, на кухні смачныя стравы
трава пажаўцела, жоўтым стаў асфальт
такі цуд на вуліцы. яго людзі вартыя
варта стаіць на посьце і ніколі ня сьпіць
беражэ спакой ціхі гатэляў*гасьцініц
варта на кожным сэрцы, варта на вуснах
выканай заданьне не пісьмова, а вусна
выканай тое, што я прашу цябе заўсёды
выканай хоць раз, пляваць на правілы, на моду
самота тоне ў дыване восеньскага парку
я чую сьмех, я чую закаханых жарты
[рэфрэн]
сьветлым, сьветлым днём кава з малаком
сонца на пясок, зьнікаюць пары на парах кудысьці
гэта наш капрыз, белы мім за вуглом
алея парку спрачаецца адна з жоўтым лісьцем
ты ляці вышэй за гарызонт завей
туды, куды звычайна не даходзіць чалавек
вось ужо пад дажджом я стаю і мокну
хавай маё цяпло, да пралесак далёка

[куплет 2]
сьмейся разам са мной і жыві яскрава
карнавал схавае твары і занятыя лавы
тут пастаянны флірт, тут не бывае вольна
давай зьбяжым туды, дзе можна гутарыць спакойна
давай зьбяжым далей ад людзкіх вачэй
давай хутчэй, хутчэй і гавары цішэй
толькі галоўнае, ня трэба зямных турботаў
на галоўнае няма лімітаў і ніякіх квотаў
вопратка, ежа, статус, сябры і ворагі
ня трэба пра гэта, мы не для гэтага створаны
сьпявай мне пра вэнецыі вуліцы вечарам
сьпявай мне пра тое, што будзем жыць вечна мы
я падхаплю тваю песьню, рыфмы сябруюць з музыкай
будзь анёлам маім навекі, будзь маёй музаю
музыка лечыць, а лірыка кранае сэрца
лірыка натхняе, лірыка з душы ільецца
[рэфрэн]
сьветлым, сьветлым днём кава з малаком
сонца на пясок, зьнікаюць пары на парах кудысьці
гэта наш капрыз, белы мім за вуглом
алея парку спрачаецца адна з жоўтым лісьцем
ты ляці вышэй за гарызонт завей
туды, куды звычайна не даходзіць чалавек
вось ужо пад дажджом я стаю і мокну
хавай маё цяпло, да пралесак далёка

[рэфрэн]
сьветлым, сьветлым днём кава з малаком
сонца на пясок, зьнікаюць пары на парах кудысьці
гэта наш капрыз, белы мім за вуглом
алея парку спрачаецца адна з жоўтым лісьцем
ты ляці вышэй за гарызонт завей
туды, куды звычайна не даходзіць чалавек
вось ужо пад дажджом я стаю і мокну
хавай маё цяпло, да пралесак далёка

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...