lirikcinta.com
a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 #

lirik lagu ahni – zaklon

Loading...

зьзяюць агні
атрутным сьвятлом
бязьлітасна вабяць
мроямі сноў

дзівосных сузор’яў
нібы кветак спляценьне
таемных мараў
увасабленьне

зьзяюць агні
і ад гэтага зьзяньня
спыняюцца сэрцы
усё губляе свой сэнс

у сузор’яў абдымках
зьдзяйсьняюцца тары
атрутай па жылах
расьцячэцца сьвятло

усё на алтар
усё аддаць за магчымасьць
дасягнуць тых агнёў
дакрануцца да іх

выпіць кубак атруты
ды нацешыцца болем
зьнікнуць у полымі лёсаў
ды згарэць матыльком
атрутай па жылах
расьцячэцца сьвятло
на ірваных крылах
марных спадзёваў
ляцець
дасягнуць тых агнёў
і згарэць
згарэць матылькамі ўначы

ляцець, ляцець
матыльком уначы
згарэць, аддаць
цяплыню жыцьця задарма
зьнікнуць не пачуўшы
як табе ўсьлед
сьмяецца, рагоча
шалёнай завеяй зіма

lirik lagu lainnya :

YANG LAGI NGE-TRENDS...

Loading...